РАУС Кастрычніцкага раёна Віцебска размяшчаўся на вуліцы Суворава цягам 25 гадоў, а ў 2021 годзе пераехаў у новы будынак, адмыслова ўзведзены для міліцыянтаў на вуліцы Церашковай. Спачатку будынкі па адрасе вул. Суворава, 30 прапаноўвалі ўзяць у арэнду, але такіх ахвотных не зайшліся. Тады іх выставілі на продаж.
7 капітальных адна- і двухпавярховых збудаванняў плошчай ад 8 да 1359,7 квадратных метраў знаходзяцца ў паблізу ад яшчэ аднаго знакавага аб'екта – былога губернатарскага палаца на вуліцы Савецкай. Некалькі дзясяткаў год у ім размяшчалася абласное ўпраўленне КДБ, а цяпер супрацоўнікі таксама перабраліся ў новабудоўлю, а гістарычны будынак будзе перапрафіляваны.
Будынак былога аддзела крыміналістыкі Кастрычніцкага РАУС з'яўляецца ўнікалькным узорам архітэктуры класіцызму. Ен быў узведзены ў канцы 18-пачатку 19 стагоддзяў і, на меракаванне адмыслоўцаў, амаль не быў закрануты перабудовамі.
Паводле інфармацыі ў гарадской газеце «Віцьбічы», новы гаспадар комплекса мяркуе выкарыстаць маёмасць дзеля падвышэння турыстычнай прывабнасці Віцебска, бо вуліца Суворава гэта практычна турыстычны цэнтр горада. А самы ўнікальны будынак можа быць выкарыстаны, прыкладам, пад музей архітэкстуры горада або экспазіцыю гісторыі побыту таго часу, калі фармаваўся архітэктурны ансамбль цэнтру Віцебска.
Застаецца невядомым лёс яшчэ адной мясцовай цікавосткі. Ва ўнутраным двары РАУС, куды ніколі не траплялі шараговыя гараджане, застаўся бюст Леніна. Гэты ўзор творчасці скульптара Акіма Курачкіна з 1965 да 1985 году стаяў каля будынка былога абкам КПБ. Потым яго перанеслі на «міліцэйскія задворкі», дзе і пакінулі ў спадчыну новым гаспадарам.
Феліцыян Красоўскі