Дэпутаты райсавета вырашылі, што мясцовым жыхарам варта нагадваць пра правілы гігіены і прафілактыкі захворванняў. А таксама трэба накіраваць высілкі на папярэджанне сезонных хваробаў: вострых рэспіраторных інфекцый і ковіду – яго верхнядзвінскія дэпутаты таксама аднеслі да сезонных захворванняў...
Прычым адпаведных захадаў чакаюць не толькі ад санітарных памежных службаў і медычных супрацоўнікаў рэгіёна, лекараў-гігіеністаў. Але і ад кіраўнікоў працоўных калектываў.
Паводле статыстыкі, Верхнядзвінскі раён мае «высокий показатель заболеваемости с временной утратой работоспособности», піша раённая газета.
А таму пажадана, каб у кожнага кіраўніка на стале была «папка с данными о количестве бюллетеней работников, сведениями об их вредных привычках, отношению к здоровому образу жизни, прививках, диспансеризации и т.д.» У такім выпадку, лічаць дэпутаты, праца дзеля «аздараўлення» раёна будзе весціся «без фармалізму». А прафілактычная праца прынясе станоўчы вынік.
Аліна Магучая