Паводле матэрялаў справы, якія цытуе сайт Генеральнай пракуратуры, абвінавачаная з 21 лютага 2014 года па 15 лютага 2024 года, дзейнічаючы наўмысна, паўторна і з карыслівых памкненняў, у тым ліку шляхам вымагальніцтва, атрымала ад трох прадстаўнікоў камерцыйных арганізацый у якасці хабару больш за 7,5 тыс. рублёў.
Яна ж, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, з 6 кастрычніка 2022 года па 20 лютага 2023 года двойчы завалодала грашыма прадпрыемствы і яго першаснай арганізацыі прафсаюза ў суме 1,7 тыс. рублёў. У прыватнасці, яна арганізавала заключэнне дамоваў па аказанні на платнай аснове паслуг, звязаных з правядзеннем культурна-відовішчных мерапрыемстваў з індывідуальным прадпрымальнікам. Пры гэтым ведала, што такія паслугі прадпрымальніку аказаны не будуць. Частку грашовых сродкаў, якія паступілі ў якасці аплаты, яна пакінула сабе».
Прозвішча абвінавачанай у прэс-рэлізе пракуратуры не называецца, але ў Наваполацку мяркуюць, што гэта Алена Выхаванец, якая кіравала ўстановай культуры з 2007 года. Сёлета ўзімку яе затрымалі.
Паводле ведамства, падазраванай інкрымінуюць парушэнне ч.1 і ч.2 арт.210 Крымінальнага кодэкса (Крадзеж шляхам ужывання службовымі паўнамоцтвамі) , ч.2 арт.430 Крымінальнага кодэкса (Атрыманне хабару).
Жанчыне пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 15 гадоў. Але ў Віцебскай вобласці вядомыя выпадкі, калі асуджаныя за хабарніцтва заставаліся на волю, атрымаўшы адтэрміноўку адбыцця пакарання.
Андрэй Сухачоў