Цяперашняе азеляненне – гэта не высадка дрэваў і не разбіўка клумбаў. Па плошчы ўсталююць 20 гранітных кветачніц з двух супрацьлеглых бакоў плошчы: ад вуліцы Жасткова і ад Маскоўскага праспекта, паведамляюць «Віцьбічы» са спасылкай на гарадское ўпраўленне капітальнага будаўніцтва. У іх высадзяць «дэкаратыўныя дрэўцы і кусты з улікам кліматычных і эстэтычных патрабаванняў». Прычым гэта адбудзецца глыбокай восенню – у лістападзе, так што шанцаў прыжыцца ў раслінаў будзе няшмат.
Тут жыхары Віцебску могуць прыгадаць папярэднюю спробу «азелянення» - калі на плошчу ў самую ліпеньскую гарачыню выставілі каля 30-ці вялікіх пластыкавых вазонаў з туямі. Без паліву пад гарачым сонцам усе дрэвы загінулі цягам двух тыдняў. Ніхто не паведаміў жыхарам, у што гэта абышлося мясцоваму бюджэту. Затое «зялёную плошчу» прадэманстравалі гасцям «Славянскага базара»...
Цяпер газета «Віцьбічы» зноў спрабуе пераканаць чытачоў, што плошчу азеляняюць на пажаданне гараджан: «Озеленение и благоустройство Площади Победы – это тот случай, когда мнение и пожелания горожан совпали с решениями власти».
Аднак людзі памятаюць, як у 2009 годзе менавіта на распараджэнне мясцовых уладаў на плошчы знішчылі абсалютна ўсю расліннась – дрэвы і кусты, якія звозілі ў Віцебск з усяго былога Савецкага Саюза на знак памяці пра загінулых падчас мінулай вайны. Так, знішчылі менавіта памяць, але пракуроры - асуджальнікі генацыду беларускага народу гэты факт пакідаюць па-за ўвагай.
Плошчу Перамогі з гонарам сталі называць самай вялікай плошчай ў Еўропе, хаця на самой справе адна частка яе ўяўляла сабой проста вялізную забрукаваную тэрыторыю. Выглядала гэта вусцішна, і на «лысую» пляцоўку пачалі дадаваць розныя элементы. Узімку тут ставяць гарадскую ёлку і заліваюць адно два каткі – пустая плошча дазваляе. У цёплы час тут функцыянуюць фантаны – іх таксама ўжо некалькі. На плошчы паставілі і абласную Дошку гонару. Цяпер пустэчу запаўняюць яшчэ і гранітнымі кветачніцамі.
У віцебскіх пабліках ужо з'явіліся дзясяткі каментароў на гэты конт. І яны зусім не сведчаць пра тое, што гараджане радуюцца чарговай «рэканструкцыі» на загад мясцовых уладаў.
«Нейкі гамон, колькі ж на бясконцыя эксперыменты бюджэта сыйдзе?
Нельга было адразу дадумацца?» «Думаць ім трэба было яшчэ ў маі 2009 года, калі плошчу спляжылі. А зараз — што б яны там ні зрабілі, якія б дрэвы ці кусты ў кадках ці кветачніцах ні пасадзілі — усё глядзіцца як сядло на карове».
«Молодцы, умеют отмывать народные денюжки. Сначала снесли советскую архитектуру, миллионы вбухали. Теперь восстанавливаем, озеленяем каменную пустыню и вспоминаем «добрым» словом доктора».
«Просто кладезь обогащения. Неиссякаемый источник распила».
«Во докопались до этой площади. больше деньги девать некуда. по дворам такой асфальт лежит ноги переломать можно,а скоро снег пойдёт так дворникам платить нечем всех поразогнали только возле облисполкома уцелели...а на площадь так хоть миллион баксов найдут без проблем...»
«Слушайте, эти уже даже не смешно. И так горожане возненавидели мэрию за то, что натворили с площадью, так теперь её опять озеленяют. Спрашивается - нахрена, простите, вообще всё это было?»
Ларыса Піменава