На стан прыступак каля Лядовага палаца мы звярталі ўвагу яшчэ сёлета ў ліпені. Тады ў Віцебску якраз прайшоў «Славянскі базар», да якога цэнтр горада штораз прыводзяць у парадак. Але Лядовы палац – не ў цэнтры, і яму не пашанцавала. Так мы вырашылі тры месяцы таму, спедзеючыся, што падыход да ўстановы, якая заклікана папулярызаваць любімы від спорта Аляксандра Лукашэнкі, усё ж такі адрамантуюць.
Спадзяванні былі дарэмныя: і ў кастрычніку ўсё засталося па-ранейшаму. Хаця паламаныя сходы ўжо намулялі вока шмат каму з гараджан, якія на гарадскім партале цалкам пагадзіліся з аўтаркай водгука. А заадно прыгадалі, што траўманебяспечныя прыступкі ёсць і ў іншых месцах Віцебска:
«Травмоопасные ступеньки это наш брэнд. У нас вбухивают на ежегодный ремонт всевозможных лестниц немалые деньги, а они все равно разваливаются. Может, их так специально делают, чтобы без работы не остаться?»
«Спускаясь с Ленина на Калинина возле Белгосстраха можно и шею свернуть и зубы оставить на лестнице».
«Судя по времени проведения ярмарки, она и была рассчитана на пенсионеров близлежащих районов. Это даже хорошо, что они отошли от своих привычных маршрутов -- дом- ближайшая «Веста» -дом. Хоть посмотрели дальше своего двора и неожиданно обнаружили, что уже привычная заброшенность их дворов распространяется и на знаковые, в их понимании, объекты».
Дарэчы, падчас кірмаша "знакавы аб'ект" наведала і гарадское начальства. Так што стан прыступак чыноўнікі не маглі не заўважыць. А вось у жыццярадасны фотарэпартаж дзяржаўнай прэсы яны не трапілі - і праўда, навошта выклікаць у насельніцтва непрыемныя пытанні...
Марына Церашкова