Хлопца, які «лятаў на канапе», завуць Аляксей, ен працуе на прыватнай мэблевай вытворчасці.Там вырашылі незвычайным чынам прарэкламаваць сваю прадукцыю. Канапу ўзнялі ў паветра з плошчы Тысячагоддзя, палёт над горадам працягваўся паўтары гадзіны.
Прадмет мэблі, які пабываў у небе, разыгралі ў прамым эфіры, яго набыла жыхарка Гомеля, і канапу адправілі да яе.
Работнікі пракуратуры лічаць, што мела месца парушэнне правіл эксплуатацыі судоў авіяцыі агульнага прызначэння, і што палёт нёс пагрозу грамадскай бяспецы.
Паводле кампаніі «Аэро Мечта. Полёты на воздушнном шаре в Беларусі», якой належыць аэрастат, хлопцу на канапе нічога не пагражала. «На злопцы была страхоўка, а ў кошы паветранага шара яго страхаваў адмысловы супрацоўнік. Шанцаў зваліцца – нуль. Для канапы была зроблена стальная рама і «намёртва» прымацавана да коша. Сам шар быў прывязаны да зямлі, каб не паляцеў вышэй за 40 м, як гэта звычайна робіцца на «прывязаных палётах». Мерапрыемства праходзіла ў абсалютны штыль, такое надвор'е падбрілася доўга. У выніку выканання ўсіх патрабаванняў бяспекі ўсё прайшло штатна, без аніякіх намёкаў на надзвычайнае здарэнне», -- паведамляюць прадстаўнікі кампаніі.
Таццяна Віктарава