Абвінавачанні ў гэтых адміністрацыйнах правапарушэннях набылі масавы характар. Гэтаксама сёння ў судзе горада Полацка і Полацкага раёна і ў судзе Талачынскага раёна разбіраюцца справы паводле ч. 1 арт. 26.3 (парушэнне абавязкаў па вайсковым уліку). Аршанскі суд заўтра будзе разбіраць дзве справы за парушэнне абавязкаў па воінскім уліку і адну - за ўхіленне ад «мерапрыемстваў па прызыве» ...
Пракуратура занепакоена гэтай тэндэнцыяй, і каб паўплываць на яе, ладзяць агітацыйныя сустрэчы са старшакласнікамі. Такая сустрэча днямі прайшла, да прыкладу, у Верхнядзвінску. Хлопцаў сабралі ў мясцовым ваенкамаце, і пракурор раёна Сяргей Гарбус адразу перайшоў да запалохванняў: распавёў пра крымінальную адказнасць «за ухіленне ад мерапрыемстваў па прызыву на вайсковую службу паводле арт. 435. Потым дадаў і «ідэалагічны складнік»: загаварыў пра тое, што «в настоящих реалиях важно, чтобы каждый из вас понимал, что защита независимости и территориальной ценности нашей страны − общий священный долг». Згадка пра «настоящие реалии» цалкам адпавядае цяперашняму ідэалагічнаму курсу - тэорыям пра тое, што нейкія ворагі «з недружалюбных краін» хочуць захапіць Беларусь. Хаця сапраўдную небяспеку хлопцы бачаць у іншым – у тым, што іх адправяць ваяваць за інтарэсы чужой краіны, якая шжо вядзе вайну ва Ўкраіне.
Сяргей Абдулаў