Аўтар запыта згадваў, што па ч.2 арт.19.11 КаАП судзілі і каралі таксама адказных чыноўнікаў, кіраўнікоў рознага рангу, сваякоў пракурораў і суддзяў.
Адказ актывіст атрымаў з Савета Рэспублікі за подпісам Начальніка Сакратарыята А.Мальцава. Там няма нічога наконт катэгарызацыі пакараных «экстрэмізм у інтэрнэце». Але гаворыцца, што «меры супрацьдзеяння праявам экстрэмізма, замацаваныя ў законе «Аб супрацьдзеянні экстрмізму» з'яўляюцца праўданымі і адпаведнымі характару пагроз, якія сыходзяць грамадска небяспечнай з'явы».
Дзмітрый Карняенка прапаноўваў правесці грамадскае абмеркаванне, наколькі дзейным і прапарцыйным з'яўляецца пакаранне за «распаўсюд экстрэмізму», калі людзей караюць вялізнымі штрафамі і арыштамі за старыя спасылкі або «лайкі» у сацыяльных сетках. Аднак яму адказалі, што падобныя абмеркаванні дзейным заканадаўствам не прадугледжаны.
«Лічу гэты дакумент эпахальным. У ім сцвярджаецца прызнанне людажэрнасці рэжыму. У Беларусі кожны год па гэтым артыкуле прыцягваюць у сярэднім каля 10 тысяч чалавек», - так адкаментаваў атрыманы адказ Дзмітрый Карняенка ў Facebook.
Алег Васільеў