Пятніца, 18 Кастрычнік 2024

Імпрэза для абраных: з нагоды Дня маці на Віцебскай бройлернай птушкафабрыцы арганізавалі свята для 65 работніц

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У лік запрошаных трапілі шматдзетныя маці і «жанчыны з актыўнай грамадскай пазіцыяй». Мерапрыемства арганізавалі пярвічная арганізацыя ГА «Белорусский союз женщин» і прафсаюз прадпрыемства. Трое жанчын, якія выхоўваюць па шэсць і болей дзетак, атрымалі да свята падарункі – коўдры.

За якія праявы «актыўнай грамадскай пазіцыі» уганаравалі прысутнасцю на імпрэзе асобных работніц, з артыкула ў газеце «Віцьбічы» не зразумела. Але меркаванні скласці можна: прыкладам, згаданая ў тэксце Людміла Гаўрыленка, якая атрымала падзяку ад арганізатараў, з'яўляецца старшынёй камісіі па працы з жанчынамі на прадпрыемстве. Падзякай была ўганаравана і Ірына Супрун, намесніца дырэктара бройлернай птушкафабрыкі.

«Виновниц торжества ожидала насыщенная интерактивная программа – вокальные номера и поэтические зарисовки, а также мастер-класс по росписи пряников», - піша гарадская газета.

Большасць тых, хто працуе на віцебскай бройлернай птушкафабрыцы, - жанчыны. Аднак асобнае свята з узнагароджаннем зладзілі толькі для малой часткі працаўніц.

Ганна Перкус