Як сцвярджае першы намеснік начальніка Шаркоўшчынскага РАУУС Пётр Пачкоўскі, "новая практика показывает, что включение осужденных в общественно полезную деятельность может способствовать их ресоциализации и помочь им вернуться к полноценной жизни в обществе".
Праўда, супрацоўнік МУС не прыводзіць аніякіх канкрэтных лічбаў ці іншых паказнікаў паспяховасці такога "перавыхавання". Між тым пра «выхаваўчыя мерапрыемствы», калі міліцыянты працягваюць людзей да дармовай працы, мясцовыя дзяржаўныя СМІ пішуць ужо каля году. Першай была «Аршанская газета», дзе распавядалася, як былыя зняволеныя расчышчалі горад пасля снегападаў. А ў апошнія месяцы такіх прыкладаў у розных рэгіёнах згадвалася ўжо некалькі. За гэты час, калі б новая метода сапраўды «способствовала ресоциализации и помогала вернуться к полноценной жизни в обществе", можна было б падназапасіць станоўчай статыстыкі. Але яе няма.
Паўстаюць і іншыя пытанні: ці быў належным чынам аформлены хоць які дакумент, што рэгламентуе такую працу? Ці праводзілі інструктаж па тэхніцы бяспекі для ўдзельнікаў дораўпарадкавання? Або ў скрайнім выпадку, калі нешта здарыцца, разлік будзе хіба на тое, што нібыта «гэтыя людзі самі папрасіліся папрацаваць»?
Ганна Анціпенка