І ўсё адно, у адпаведнасці нават з такімі прыблізнымі падлікамі, сёлетні кастрычнік стаў рэкордным па колькасці судоў над тымі, каго звінавацілі ў "распаўсюдзе экстрэмізму" або ў "несанкцыянаваным пікетаванні" у інтэрнэце.
Паводле звестак з адкрытых крыніц, найбольшая колькасць судоў па палітычных «адміністратыўках» была зафіксавана 28 кастрычніка: у гэты дзень у судах вобласці прайшлі мінімум 13 такіх працэсаў.
Асабісты «працоўны рэкорд» 25 кастрычніка ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебск ўстанавіла суддзя Алена Цыганкова: яна правяла адзін за адным 5 судовых працэсаў паводле ч.2 арт.19.11 КаАП.
Сяргей Шарапаў