Субота, 26 Кастрычнік 2024

25 кастрычніка за «распаўсюд экстрэмізму» на Віцебшчыне судзілі 8 чалавек

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Працэсы адбыліся ў судах Чыгуначнага і Першамайскага раёнаў, а таксама ў аршанскім судзе. Усе васьмёра абвінавачаных за «экстрэмісцкія» спасылкі і рэпосты ў інтэрнэце – мужчыны, палова з іх – людзі сталага ўзросту. «Працоўны рэкорд» 25 кастрычніка ўстанавіла суддзя Алена Цыганкова: яна правяла 5 судовых працэсаў, разбіраючы справы, распачатыя паводле ч.2 арт.19.11 КаАП.

У судзе Чыгуначнага раёна Алена Цыганкова разбірала справы
Яўгена Сімановіча,
Яўгена Бардашэвіча,
Аляксандра Чэпіка,
Аляксандра Панчанкі,
Ігара Шнітко.

У той самы дзень у судзе Першамайскага раёна суддзя Вольга Клімкова асудзіла Сяргея Ляхоўскага і Юрыя Шалюту. У судзе Оршы і Аршанскага раёна за «распаўсюд экстрэмізму судзілі Юрыя Жука, старшыняваў на працэсе суддзя Мікалай Драгуноў.

Вынікі судовых разбіральніцтваў пакуль не вядомыя.

Звесткі пра «судны дзень» у Віцебску ўзяты з адкрытых крыніц. З вялікай доляй верагоднасці можна казаць пра тое, што падобных судоў у рэгіёне было яшчэ некалькі. Але яны не трапілі ў расклады раённых судоў: так часта бывае, калі людзей затрымліваюць і на працэсы не прывозяць – іх судзяць у ІЧУ праз «Вайбер».

Рыгор Петухоў