14 кастрычніка ў судзе горада Оршы і Аршанскага раёна за «распаўсюд экстрэмізму ( ч.2 арт.19.11 КаАП) судзілі Юрыя Красоўскага. Яго справу разбірала суддзя Інна Кохава.
15 кастрычніка ў аршанскім судзе прайшлі яшчэ два працэсы над абвінавачанымі ў «інтэрнэт- экстрэмізме». Суддзя Юлія Вяршыніна разбірала справы Дзмітрыя Кандраценкі і Анатоля Радзькова, распачатыя паводле ч.2 арт.19.11 КаАП.
Падобны суд прайшоў і ў Паставах: разбіралі справу 67-гадовага жыхара рэгіёна Анатоля Курыловіча, у якога ў сацыяльных сетках знайшлі «экстрэмісцкія матэрыялы» - перадрукі з інтэрнэт-крыніц, прызнаных «экстрэмісцкімі». Справу пенсіянера, распачатую паводле ч.2 арт.19.11 КаАП, разбірала Наталля Максімовіч.
16 кастрычніка ў Наваполацку за «пікетаванне ў нтэрнэце» судзілі Мікалая Шугаева. За апошнія два месяцы яго ўжо 4-ты раз вінавацяць па палітычных «адміністратыўках». Першы раз ён быў асуджаны 16 верасня паводле ч.2 арт.19.11 КаАП. Магчыма, што пасля першага прысуджанаша арышту ён так і не выйшаў на волю.
17 кастрычніка зноў-такі ў Наваполацку судзілі Ірыну Піхнову. Яе справу, распачатую паводле ч.2 арт.19.11 КаАП, разбірала Зінаіда Балаболава.
Калі вам вядома пра палітычныя судовыя працэсы ў вашым рэгіёне, просім паведамляць пра гэта праваабаронцам. Зрабіць гэта праз наш Тэлеграм-акаўнт цалкам бяспечна. Мы захаваем вашу прыватнасць, напісаць да нас можна і ананімна.
Вольга Марчанка