22 кастрычніка ў Чашніцкім райсудзе адбыўся працэс нам Міхаілам Ганчарэнкам – мясцовым прадпрымальнікам, ураджэнцам аграгарадка Іванск.
У судзе Оршы і Аршанскага раёна суддзя Мікалай Драгуноў разбіраў справу жыхара горада Барань Валянціна Мартынава.
У судзе Мёрскага раёна судзілі былога міліцыянта Юрыя Барысенку. Судзіла былога сілавіка будзе Ірына Яскевіч. Юрый Барысенка працаваў участковым ва Ўзмёнскім, Павяцкім і Перабродскім сельсаветах. Падчас мінулых выбараў у мясцовыя саветы быў старшынём Павяцкай сельскай выбарчай камісіі.
23 кастрычніка Браслаўскім райсудзе паводле ч.2 арт.19.11 КаАП судзілі Наталлю Бояр, Анжаліку Пілат, Алега Даргеля і Алега Сяляха. Апошні – кіраўнік раённага аддзялення Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.
25 кастрычніка за «распаўсюд экстрэмізму» на Віцебшчыне судзілі 8 чалавек. «Працоўны рэкорд» ўстанавіла суддзя Алена Цыганкова: у судзе Чыгуначнага раёна яна правяла 5 судовых працэсаў: пад яе суд трапілі Яўген Сімановіч, Яўген Бардашэвіч, Аляксандр Чэпік, Аляксандр Панчанка, Ігар Шнітко.
У той самы дзень у судзе Першамайскага раёна суддзя Вольга Клімкова асудзіла Сяргея Ляхоўскага і Юрыя Шалюту.
У судзе Оршы і Аршанскага раёна за «распаўсюд экстрэмізму судзілі Юрыя Жука, старшыняваў на працэсе суддзя Мікалай Драгуноў.
Алег Рогаў