Паводле спадарыні Піскуновіч, з 25 асобаў, чые адміністрацыйныя справы трапілі на судовы разгляд за «распаўсюд экстрэмізму ў інтэрнэце, 23 чалавекі атрымалі афіцыйнае судовае папярэджанне аб недапушчальнасці ўчынення падобных правапарушэнняў. Хутчэй за ўсё, у гэтых статыстычных не ўлічаны 3 апошнія судовыя працэсы, якія прайшлі ў Докшыцкім райсудзе 29 і 30 кастрычніка.
Па словах старшага памочніка пракурора раёна, сярод асуджаных паводле арт. 19.11 КаАП - людзі рознага ўзросту і сацыяльнага статусу. Таксама работніца пракуратуры звяртае ўвагу, што ў раёне фіксуюцца і іншыя «палітычныя» правапарушэнні: «парушэнне заканадаўства аб парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў». Наталля Піскуновіч кажа, што «у раёне ўстаноўлены новыя факты пікетавання без адпаведнага дазволу». Аднак у раскладзе працы Докшыцкага раённага суда разбіральніцтвы па адміністрацыйных справах, распачатых з гэтае нагоды, не пазначаны.
«Раёнка» палохае мясцовых жыхароў у крымінальнай адказнасцю – і за «экстрэмізм» і за «ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах». Але ў артыкуле не тлумачыцца, у якім выпадку наступае такая адказнасць.
Марына Савіна