Затое змест гутаркі «навапалачан з запрошаным экспертам» падрабязна перадае дзяржаўная газета «Новополоцк сегодня».
«Эксперт подчеркнул, что у наших граждан уже выработан своеобразный иммунитет против вбросов в интернете», - піша выданне. Аднак Станіслаў Яскевіч сам жа і абвяргае ўласную выснову, перасцярагаючы, што «есть большая вероятность, что в период электоральной кампании напряжение на информационном поле будет возрастать. И его нужно уметь грамотно нивелировать».
Паводле Станіслава Яскевіча, важна карыстацца рознымі крыніцамі інфармацыі, а «класічнымі СМІ», за якімі стаяць канкрэтныя аўтары і рэдакцыі, што адказваюць за апублікаваную інфармацыю.
Журналісты таксама атрымалі парады ад Яскевіча. Маўляў, трэба аператыўна даносіць вывераныя, дакладныя навіны аб падзеях у краіне, а таксама выпрацаваць мадэль падачы, зразумелую кожнаму карыстальніку рэсурсу. «Нам надо учиться работать в социальных сетях, потому что основная угроза идет оттуда. Многие даже не подозревают, какую «ядовитую» информацию они черпают из интернет-источников и потом несут ее в массы », – адзначыў спікер.
Сам блогер, відаць, лічыць, што ён ужо авалодаў гэтым майстэрствам: на ягонай старонцы ў Instagram пануе мова варожасці ў дачыненні да апанентаў, а таксама відавочныя фэйкі, якія ён заклікае выкрываць. Прыкладам, Яскевіч піша, што «бежавшие в Польшу в 2020-м и вынужденные скитаться в поисках жилья и заработка активисты вереницей потекли обратно в Беларусь», што Захад «пестует нацизм и агрессивный национализм как инструмент политической и вооруженной борьбы против России и Беларуси», што «расчет Запада идет на то, что военные группировки на границе с Беларусью помогут свергнуть законную власть в стране» і г.д.
У сваім Тэлеграм-канале «Это другое» Яскевіч адкрыта падтрымлівае вайну ва Ўкраіне і размяшчае пасты з усхваленнямі Аляксандра Лукашэнкі.
Выступаючы перад жыхарамі Наваполацка, блогер ужо традыцыйна зазначыў, што трэба больш працаваць з моладдзю - ствараць цікавыя для падлеткаў паблікі, з дапамогай якіх даносіць да іх важную і сацыяльна значную інфармацыю. Не баяцца эксперыментаваць з іх назвай і кантэнтам, выкарыстоўваць звыклую і зразумелую для моладзі тэрміналогію. Рабіць гэта не павучальна, а займальна.
Надакучлівыя папярэджанні пра небяспеку «фэйкаў», «замежнай прапаганды», «дэзінфармацыі» і «прапаганды з Захаду» ужо здольныя не столькі стварыць атмасферу недаверу да іх, колькі сфармаваць устойлівую цікаўнасць – што ж там такое пішуць, што можа падарваць асновы «беларускай стабільнасці». Але ідэалагі ідуць «па накатанай» дарозе: запрашаюць на выступы тых, хто ўмее найбольш квяціста хваліць сучасныя ўлады і не зневажаць іх апанентаў.
Ганна Краўчук