Аршанцы назіраюць за змяненнем сітуацыі вакол маста з пэўнай насцярогай. Некаторыя выказваюць меркаванне, што паказальныя «зрухі» звязаныя з будучымі прэзідэнцкімі выбарамі: маўляў, улады такім чынам стымулююць грамадскую думку, ствараючы ўражанне «клопату аб народзе». Таксама гучаць разважанні пра тое, што мост, кепскага стану якога не заўважалі дзесяцігоддзямі, проста знясуць па прынцыпе «няма маста – няма праблем».
Бо насамрэч праблемы ёсць: праектна-сметная дакументацыя, вырабленая КУП «Оршанская спецавтобаза», не прайшла дзяржаўную экстпертызу. І пра гэта амаль на год «зыбыліся» . Толькі пасля зваротаў грамадзян прадпрыемства «Оршанская спецавтобаза» накіравала ліст да кіраўніцтва Беларускай чыгункі, каб унесці неабходныя змены ў тэхнічныя патрабаванні. Калі кіраўніцтва БЧ на гэта пагодзіцца, і змены будуць унесены, праектна-сметную дакументацыю накіруюць на паўторную дзяржаўную экспертызу. І толькі ў выпадку станоўчага рашэння мясцовыя ўлады будуць вырашаць пытанне накінт фінансавання рэканструкцыі аб'екта гарадской інфраструктуры. Такім чынам, гэтая справа зацягваецца яшчэ не на адзін год. І таму частка аршанцаў мяркуе, што мост могуць проста знесці «да лепшых часоў». А ці наступяць яны – невядома.
У выпадку зносу мясцовыя жыхары будуць вымушаны вярнуцца да старой практыкі, якая існавала ў 1990-я гады яшчэ да пабудовы маста: людзі будуць пераходзяць чыгуначныя рэйкі, спускаючыся ўніз з крутога пагорка, і зноў падымаюцца на такі самы пагорак па даўней пратаптанай сцяжынцы. Месца пераходу, вядома, «несанкцыянаванае», і з'яўляецца небяспечным...
Сёлета да гарадскіх уладаў быў складзены калектыўны зварот, дзе людзі прасілі абсталяваць «часовую пераправу», бо інакш даводзіцца або рабіць вялікі крук, або рызыкаваць жыццём і здароўем. Але ім адказалі, што такі варыянт не прадугледжваецца.
Пра мост, які злучаў бы вуліцу Шклоўскую з прыватным сектарам, гаварылася яшчэ ў савецкія часы. Але збудавалі яго толькі ў пачатку 1990-х. Для мясцовых жыхароў ён аказаўся вельмі нязручным: занадта высокім. Ды ўсяго, ён быў выраблены з няякасных матэрыялаў, таму бетонныя прыступкі пачалі «абсыпацца» практычна пасля першага зімовага сезона. У траўні 2022 года было афіцыйна вызначана, што мост знаходзіцца ў перадаварыйным стане. Для эксплуатацыі ён быў закрыты яшчэ 1 верасня 2023 года. І толькі цяпер мосце заўважана нейкая працоўная актыўнасць. Праўда, з невядомым вынікам.
Юрка Жмых