Самае лагоднае ў матэрыяле на сайце гарадской – гэта назва «Что витебчане хотят изменить в работе поликлиник?». Хаця напрошваецца зусім іншая, кшталту, «Што абурае пацыентаў у працы віцебскіх паліклінік».
Чэргі. З талончыкам і без
«Практически всегда, придя в поликлинику, вижу большие очереди к терапевту. Раздражает не столько количество людей (ведь понятно,что в сезон простуд врачи попросту не справляются с повышенной нагрузкой, да и сами порой заболевают и уходят на больничные), сколько неорганизованность. Иногда под дверью образуется несколько очередей: одна — по талонам, вторая — по времени прихода. Отдельно стоят те, кто «только спросить». В итоге все нервничают, ругаются», -- адзначае цырульнік-стыліст Аліна Салодкіна.
Немагчыма датэлефанавацца ў рэгістратуру
«Не нравится, что трудно дозвониться до регистратуры, когда в связи с болезнью вызываешь врача на дом или хочешь взять талон. Однажды раз 20 набирала заветный номер, потратила уйму времени, а в итоге талончик взять так и не получилось», - распавяла маладая мама Наталля Глот.
Жанчына адзначае таксама, што па нормах Міністэрства аховы здароўя час прыему надта кароткі. Лекары «не ўкладаюцца». Менавіта таму ўтвараюцца чэргі, і добра, калі ўрач пагодзіцца прыняць усіх, хто да яго запісаны. Але – ужо не ў прызначаны для гэтага час.
Бракуе ўчастковых тэрапеўтаў
Таму пенсіянер Мікалай Варажун практычна не звяртаецца ў паліклініку – няма сэнсу. «Поэтому, если нужна консультация, приходится записываться на платный прием в клинику ВГМУ и другие частные медицинские центры. Конечно, это не дешево, но, когда нужно срочно получить помощь, никаких денег не пожалеешь, кажа мужчына.
Трапіць да вузкага спецыяліста – сапраўдная праблема
Пра гэта згадваюць адразу некалькі апытаных. Фельчар Кірыл Новак распавёў такую гісторыю: «Интересная ситуация произошла со мной лет 10 назад. Для военкомата нужен был осмотр аллерголога. Талончика ждал больше девяти месяцев. Уже и вопросы с военкоматом решил, а тут звонок: «Приходите, забирайте талончик». Я тогда отказался от консультации. Может, кому-то на тот момент было важнее попасть к аллергологу».
Паказальна, што мужчына-медработнік лічыць за лепшае ўвогуле не хадзіць у паліклініку, бо гэта ператвараецца ў праблему: «Если нужно проконсультироваться, мне проще обратиться за советом к коллеге». Але як медык, нагадвае: «Не стоит забывать про свое здоровье, нужно обязательно ежегодно проходить диспансеризацию и сдавать анализы».
А гэта значыць – некалькі дзён тэлефанаваць у рэгістратуру або адстаяць там вялізную чаргу без усялякіх гарантый атрымаць талон. Уся гэтая «эпапея» мае мала сэнсу, калі на ўчастку няма ўласнага тэрапеўта, а «чужы» не ведае ні пацыента, ні яго хваробаў. Калі з талонам пашанцавала, трэба быць гатовым дя вялізнай чаргі ў калідоры. А чаканне прыёму ў адмыслоўцы можа расцягнуцца на месяцы.
Можна, канешне, адразу звярнуцца па платныя паслугі. Але тады – як верыць пастулату пра «якасную бясплатную медыцыну ў Беларусі»?
Дарэчы, востры матэрыял пра праблемы віцебскіх паліклінік напісаў не супрацоўнік гарадской газеты, а студэнтка факультэта журналістыкі. Ці выйшаў бы падобны матэрыял «з-пад пяра» штатнага журналіста – вялікае пытанне. Бо ў дзяржаўных медыях прынята не крытыкаваць, а хваліць працу медустаноў, падкрэсліваючы, наколькі Беларусь сацыяльна арыентаваная дзяржава.
Ларыса Панамарова