Так, па даручэнні прадстаўленні пракуратуры суд Лёзненскага раёна 31 студзеня прызнаў «экстрэмісцкай» старонку ў «Одноклассниках» з назвай «Irina Арсенькина (Прудовская)» ;13 сакавіка – старонку «Алексей Блинников» 7 кастрычніка – старонку «Андрей Веренич». Прычым стваральнікі гэтых старонак не маюць да Лёзна і Лёзненшчыны ніякага дачанення.
Гэта яшчэ раз пацвярджае той факт, што пракуратуры ў рэгіёнах спаборнічаюць паміж сабой, шукаючы «экстрэмісцкія» рэсурсы «усляпую», па прынцыпе «падыходзіць усё, што знойдзем у інтэрнэце».
Падобна, па такім самым прынцыпе Лёзненская пракуратура натрапіла на Тэлеграм-чат Чат Беларусь LIVE, прызнаны «экстрэмісцкім» паводле рашэння раённага суда ад 10 ліпеня.
Па словах пракурора Лёзненскага раёна, кантэнт гэтых рэсурсаў «содержит признаки деятельности, направленной на содействие осуществлению экстремистской деятельности, прохождение обучения или иной подготовки для участия в такой деятельности. В этих целях осуществляется распространение заведомо ложных сведений о политическом, экономическом, социальном, военном или международном положении Республики Беларусь, правовом положении граждан в Республике Беларусь, дискредитирующих Республику Беларусь».
Распавядаючы чытачам газеты «Сцяг перамогі» пра змаганне з «экстрэмізмам» на прасцягах інтэрнэту, пракурор забыўся на Тэлеграм-канал «МЗКТ для жизни», таксама заўважаны супрацоўнікамі Лёзненскай пракуратуры. Да слова, 8 студзеня, на момант прызнання «экстрэмісцкім», гэты рэсурс ужо не абнаўляўся. Апошнія публікацыі на ім былі зроблены яшчэ ў 2023 годзе.
Таксама Аляксей Бузікаў паведаміў, што «трём гражданам, привлечённым к административной ответственности по ст.19.11 КоАП Республики Беларусь, объявлены официальные предупреждения». Хто гэтыя людзі, невядома: раённыя суды пачалі прыхоўваць інфармацыю пра разгляды «палітычных» адміністрацыйных справаў, не згадваючы іх у раскладах судовых пасяджэнняў.
Святлана Мішкіна