Далей у гэтым артыкуле, паводле Святаслава Міхайлава, гаворыцца пра ўражанні і адчуванні тых, хто вярнуўся, - гэта страх быць затрыманым, пачуцце несвабоды. На думку ідэалога, тэкст артыкула прасякнуты нянавісцю да Беларусі. Бо, як ён сцвярджае, “змагарскім СМІ” плацяць за тое, каб яны запалохвалі людзей, а калі тыя не павераць і пачнуць вяртацца масава, то плаціць перастануць.
Уся гэта плынь свядомасці ў відэаблогу “Вести не молчат” на Уoutube-канале Віцебскай абласной газеты сканчваецца заклёнамі кшталту “не верце прапагандзе, вам даўно трэба вяртацца дадому! Прыгадайце нашы чыстыя і светлыя гарады, палі, засеяныя хлебам, незабыўны блакіт нашых азёраў і чыстае паветра. Няўжо вы гатовыя прамяняць гэта на брудныя, поўныя мігрантаў гарады Еўропы?”
Напэўна, каб ўзмацніць уражанне ад словаў відэаблогера- ідэолага, рэжысёры ягоных монаспектакляў зрабілі чырвона-зялёную падсветку ў пакоі, адкуль ён вядзе свае праграмы.
Аляксандр Падзвінскі
Серада, 30 Красавік 2025
Віцебскі ідэолаг заклікае палітэмігрантаў вяртацца ў Беларусь
Дакладней, галоўны спецыяліст ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Святаслаў Міхайлаў у сваім відэаблогу сцвярджае, што “беглыя ўжо вяртаюцца ў Беларусь”. У якасці доказаў ён прыводзіць нейкі артыкул у нейкім “змагарскім СМІ” - ніводнай назвы не агучыўшы. У артыкуле нібыта сцвярджалася, што, людзі, якія з’ехалі ў 2020-м, вяртаюцца на Радзіму, каб зрабіць тут нейкія свае справы...
Апублікавана ў
Рознае