Серада, 21 Май 2025

Прыхільніца “русского міра” Эльвіра Мірсалімава вінаваціць віцебскія ўлады ў “змагарстве”

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Мірсалімавай не спадабалася, што на вуліцах у гістарычным цэнтры Віцебска з’явіліся шыльдачкі з іх гістарычнымі назвамі. Не, вуліцы ніхто не перайменаваў, проста пад аншлагамі - так называеццца шыльда з назвай вуліцы” - з’явіліся напісаныя асобна гістарычныя назвы. Трэба зазначыць, што гэтай ініцыятыве ўжо не адзін дзесятак гадоў. Цяпер яе ўвасобілі ў жыццё, напэўна, каб падвысіць “турыстычную прыцягальнасць”.

Перспектыва вяртання віцебскім вуліцам гістарычных назваў не падабалася Мірсалімавай яшчэ даўно. Шэсць год таму яна напісала вялізны артыкул на гэтую тэму,  дзе сцвярджала, што «движуха» с якобы необходимостью появления табличек на витебских улицах организована “свядомыми”, прозападными активистами, противниками России и советского прошлого”.

Можна згадаць і яшчэ пару выказванняў з таго даўняга артыкула:  “Современная Беларусь является закономерным продолжением советского проекта.Именно в советский период произошло становление национального государства. Был заложен тот фундамент, на котором высится нынешняя Республика Беларусь. Республика Беларусь – наследница Белорусской советской социалистической республики”. І таму “Нужно пресечь попытки переименований улиц и площадей, отказаться от призывов к покаянию за наше советское прошлое, отказаться от призывов к судилищу над собственной историей".

Але віцебскія ўлады не прыслухаліся да заклікаў Эльвіры Мірсалімавай, і за гэта яна запісала https://t.me/el_mirs/6311 іх у “змагары”.

Між тым, нічога глабальнага  не адбылося: проста на некалькіх дамах у цэнтры Віцебска з’явіліся новыя дэкаратыўныя элементы. А назвы вуліц - Суворава, камісара Крылова і гэтак далей як былі, так і засталіся.

Наталля Ларынава