Пятніца, 01 Жнівень 2025

Яшчэ траіх жыхароў Глыбокага прызналі “экстрэмістамі”

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Суды над імі сталі наступствамі  міліцэйскага хапуна, праведзенага ў Глыбокім восенню мінулага года. Тады было затрымана некалькі дзесяткаў чалавек, якім паставілі ў віну ўдзел у мірных пратэстах пасля прэзыдэнцкіх выбараў  2020 г.

У пералік асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці” на сайце МУС уключаны
-Дзмітрый Сауліч
- Вольга Сауліч  
- Вячаслаў Дмітровіч  

Усе трое асуджаны судом Глыбоцкага раёна паводле ч.1 арт.342 КК РБ ( арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Адносна ўсіх траіх на сайце ведамства пазначана, што ў іх “судзімасць не пагашана”, што можа азначаць пакаранне “хатняй хіміяй”.

Падчас мінулагодняга “хапуна” у райцэнтры  сілавікі затрымалі каля 20 чалавек. Супраць некаторых распачалі адміністрацыйныя справы, а некаторых адразу накіравалі ў віцебскі СІЗА, дзе прад’явілі крымінальныя абвінавачанні. У затрыманых праводзілі перарусы, забіралі тэлефоны і кампутары. Па захаваных там фотаздымках “вылічылі” яшчэ неклькі дзесяткаў іншых  удзельнікаў грамадскіх пратэстаў, якія праходзілі з 2020 годзе ў Глыбокім.

Не пра ўсе суды над імі яшчэ вядома, і судовыя працэсы ў судзе Глыбоцкага раёна дагэтуль працягваюцца.На дадзены момант у праваааронцаў ёсць звесткі пра 39 глыбачан, асуджаных па ч.1 арт.342 КК РБ.

Алег Бараноўскі