Панядзелак, 04 Жнівень 2025

За татуіроўку з нацысцкай сімволікай - 3 месяцы арышту

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У судзе Віцебскага раёна асудзілі 37-гадовага жыхара Бешанковічаў. Яго прызналі вінаватым па арт. 341-1 КК РБ (прапаганда ці публічнае дэманстраванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі”.  Падставай стала тое, што на безыменным пальцы левай рукі мужчына меў татуіроўку, набітую яшчэ ў 2007 годзе ў месцах пазбаўлення волі. І гэтая татуіроўка не аднойчы трапляла на відэа у  TikTok- канале, які ён вёў. 

Ягоная татуіроўка са свастыкай была  ў поле зроку міліцыі ўжо даўно. За яе на працягу года  мужчыну ўжо двойчы прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 і 2 арт.19.10 КаАП. Малюнак загадалі знішчыць, але ен гэтага не зрабіў. Таму пасля двух адміністрацыйных была распачатая крымінальная справа.

Суд пастанавіў канфіскаваць у мужчыны тэлефон як сродак здзяйснення злачынства і пакараў яго арыштам на 3 месяца. Зрэшты, за кратамі асуджаны  бываў ужо не аднаразова - раней яго каралі за крадзяжы, рабаўніцтва, угон транспартнага срода, парушэнні рэжыму прэвентыўнага нагляду... Цяпер яго накіруюць яшчэ і напрымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму.

Дзяніс Малінін