Сабраную карцінку трэба будзе прынесці ў рэдакцыю асабіста ці даслаць па пошце. Узнагародай для першых 10-ці чалавек, хто гэта зробіць, стане “трэндавы сцікерпак” - тут рэдакцыя нічога не тлумачыць. А таксама пераможцам прапануюць зняцца ў рэдакцыйным TikTok. Наколькі гэта прэстыжна, сказаць цяжка. Супрацоўнікі рэдакцыі самі забаўляюцца на здымках, як могуць. Таму побач з ролікамі пра ідэалагічныя мерапрыемствы або пасяўную ці ўборачную можна ўбачыць рэдакцыйныя “відосы” з хэштэгам “ я не хочу работать”.
Вось і з конкурсам - традыцыйна - недапрацавалі...
Людміла Прахарэнка
Панядзелак, 11 Жнівень 2025
Сенненская “раёнка” запускае краязнаўчы конкурс. Але не можа прыдумаць галоўнага героя
Назву гэты конкурс ужо мае : «Сенненский код: расшифруй». Умовы - адказаць на 15 пытанняў па гісторыі раёна і сабраць карцінку з 15-ці пазлаў. На карцінцы мусіць быць нейкі герой. А вось які -пытанне. Газета “Голас Сенненшчыны” прапанавала чытачам прыдумаць, каго яны хацелі б убачыць на карцінцы. Як толькі з гэтым персанажам будзе вызначана, пазлы для збірання пачнуць друкавацца ў “раёнцы”. Разлік зразумелы: хочаш удзельнічаць у конкурсе - падпішыся на раённае выданне.
Апублікавана ў
Рознае