Нядзеля, 07 Верасень 2025

У Варшаве знікла вядомая беларуская актывістка, яна родам з Оршы

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Абвестка з просьбай дапамагчы ў  пошуках 38-гадовай Валерыі Саўчанкавай з’явілася ў Facebook - у суполцы  «Беларусы в Варшаве». Там гаворыцца, што апошні раз яе бачылі 5 верасня каля  8-9-й раніцы непадалёк ад станцыі варшаўскага метро "Троцка". На ёй былі сукенка  і сандалі, з сабой - пляцак.  Знаёмыя не звязваюць яе знікненне з палітыкай, але занепакоеныя тым, што Валерыі можа спатрэбіцца тэрміновая медычная дапамога, бо яна хварэе на цукровы дыябет.

Валерыя Саўчанкава нарадзілася ў Воршы, там скончыла школу, пасля паступіла ў БДУ. Яшчэ студэнткай упершыню была затрыманая з 2006 годзе падчас разгону намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску.  Супрацоўнічала з «Беларускім Хельсінкскім камітэтам», была назіральніцай на выбарах.

Пётр Міхайлоўскі