“Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт на Ваш зварот наконт пытаньня закрыцьця мініпалігону для захаваньня цьвёрдых камунальных адходаў у н.п. Старыя Ранчыцы паведамляе, што з 01.11.2014 г. мініпалігон зачынены. Вываз і захаваньне адходаў забароненыя, пра што праінфармаванае насельніцтва раёну праз газэту “Заря”… Да 15 лістапада 2014 г. будзе зробленая прыборка прылеглай тэрыторыі, абмежаваны ўезд на тэрыторыю аб’екту, усталяваныя на скрыжаваньні дарог перад шлюзам і непасрэдна на мініпалігоне інфармацыйныя знакі пра спыненьне яго эксплёатацыі”, - гаворыцца ў паведамленьні, атрыманым Георгіем Станкевічам з райвыканкаму.
Нядзеля, 16 Лістапад 2014
Актывіст дамогся закрыцьця сьметніку пад Бешанковічамі
Роўна празь месяц пасьля звароту на наўпроставую лінію актывісту Георгію Станкевічу прыйшоў адказ зь Бешанковіцкага райвыканкаму, паведамляе сайт beshankovichy.by. У лісьце паведамляецца, што Ранчыцкі мініпалігон зачынены, а вываз сьмецьця забаронены.
Апублікавана ў
Рознае