Нагадаем, сёлета ў траўні віцебскія дзяржСМІ апублікавалі пагрозы ў сувязі з прызнаннем Еўрапейскага дзяржаўнага ўніверсітэта “экстрэмісцкай арганізацыяй”.
Гарадское выданне «Витьбичи» размясціла каментар прадстаўніка абласной пракуратуры Дзмітрыя Кудраўцава пра тое, што «любые финансовые операции в адрес университета, включая оплату обучения, квалифицируются как финансирование экстремистской деятельности по ст. 361-2 УК, и влекут за собой наказание до 5 лет лишения свободы. Пакуль інфармацыі пра ўжо распачатыя крымінальныя справы з гэтай нагоды няма.
Павел Шчарбакоў
Серада, 10 Чэрвень 2026
На Віцебшчыне таксама дапытваюць былых студэнтаў ЕГУ і іх бацькоў
Вядома пра некалькі выпадкаў пратрусаў у былых студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта, якія або скончылі ЕГУ, або не завяршылі вучобу і сышлі. Падчас або пасля ператрусаў следчыя дапытвалі маладых людзей і іх бацькоў. У прыватнасці, падрабязна распытвалі, хто плаціў за навучанне.
Апублікавана ў
Рознае