Па выяўленых КДК фактах парушэньняў патрабаваньняў указу №630 “Аб рэагаваньні службовых асоб на крытычныя выступы ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі” прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасьці тры службовыя асобы ў Гарадоцкім раёне, па два - у Дубровенскім і Аршанскім раёнах, па адным - у Талачынскім, Сеньненскім і Лёзьненскім.
Зь перавышэньнем на 16 дзён вызначанага месячнага тэрміну з моманту апублікаваньня крытычнага матэрыялу (артыкул “Жыхары просяць дапамогі”) адказала на крытыку ў мясцовай раённай газэце ААТ “Гарадоцкі райаграпрамснаб”. Інфармацыя КДК стала падставай для прыцягненьня да дысцыплінарнай адказнасьці дырэктара прадпрыемства.
З затрымкай на 7 дзён адрэагавала на крытыку ў раённай газэце (артыкул “У краму - зь перашкодамі”) Гарадоцкае спажывецкае таварыства. Інфармацыя пра гэта была накіраваная ў Віцебскі аблспажыўсаюз для прыняцьця мер рэагаваньня. Па выніках разгляду намесьнік старшыні праўленьня райпо па кадрах і ідэалягічнай працы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасьці.
Указ, прыняты ў 1997 годзе, абавязвае кіраўнікоў дзяржорганаў і арганізацыяў у месячны тэрмін рэагаваць на атрыманыя ад СМІ паведамленьні наконт апублікаваных у іх крытычных матэрыялах. Невыкананьне без паважных прычын гэтых патрабаваньняў цягне прымяненьне да службовых асоб мер дысцыплінарнай адказнасьці, аж да вызваленьня ад займаных пасадаў.
Крыніца: Народныя навіны Віцебска