Жыхары зьвярталіся да старшыні Глыбоцкага райвыканкаму Алега Морхата з просьбай пасадзейнічаць у рамонце дому, але атрымалі абяцаньні на паперы і шквал адмоўных эмоцыяў у свой адрас на асабістым прыёме:
- Цэгла пачала крышыцца, увесну там з вуліцы гэтая цэгла ўжо падала, я баялася, што калі-небудзь цэглай прыб’е. Я нават агарод не садзіла ў гэтым годзе, таму што думала, што будуць рамантаваць. Ад красавіка адпіскі, і ніхто нічога не зрабіў.
- Тры гады дах цячэ. Тры гады жывем у адной маленькай спальні – 1,70 на 2,20, а кухня наогул згніла цалкам.
- Тут калі паспаць у такой вільгаці, дык на сухоты можна захварэць.
Паводле жыхароў, поўнасьцю за свой кошт зрабіць рамонт яны ня могуць. “Што будзе далей, – страшна падумаць”, – кажуць людзі. І спадзяюцца на тое, што толькі празь СМІ ўлады іх пачуюць і вырашаць пытаньне з рамонтам дому.
Крыніца: Радыё Рацыя