Кампанія аказвае садзейнічаньне расейцам, у тым ліку і ў непрызнаных уладай Беларусі і абсалютнай большасьцю краін сьвету Абхазіі і Паўднёвай Асэціі. Дзейнасьць агенства актыўна асьвятляецца на адкрыта імпэрскіх сайтах кшталту “Румола” (”Русь маладая”), якія часта зьмяшчаюць у сябе і відавочна беларусафобскія матэрыялы, дзе наша краіна называецца “гістарычнай недарэчнасьцю”, а нашыя гарады, у тым ліку і Ворша - тэрыторыяй Расеі. Таму застаецца толькі здагадвацца, якія псэўдагістарычныя паведамленьні могуць зьмяшчацца ў кнігах, падораных беларускай школе.
Крыніца: Орша.eu