Субота, 13 Верасень 2014

Праваслаўная царква ў Чашніках лічыць Беларусь часткай Расеі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Антыалькагольная кампанія ў Беларусі чамусьці зьвернутая да расейцаў і праходзіць пад грыфам «Нас забіваюць!». Чытач сайту charter97.org даслаў у рэдакцыю фота са стэнду праваслаўнай царквы ў Чашніках. У аб’явах гаворыцца пра колькасьць расейцаў у Расеі і пра шкоду алькаголю, тытуню і наркотыкаў.

«Забі ворага ў сабе і дапамажы бліжняму! Рускія хлопцы і дзяўчаты, прачніцеся! Будучыня Расеі ў вашых рукох! У расейскай моладзі ёсьць сьветлая і шчасьлівая будучыня, свабоднае ад бруду і нечыстаты на Сьвятой Русі!!!» - гаворыцца ва ўлётцы. Далей прапануецца прачытаць, памножыць і распаўсюдзіць улётку па прынцыпе «лістоў шчасьця».

 

Крыніца: Хартыя'97