Падчас правядзеньня апэратыўна-вышуковых мерапрыемстваў па праверцы гэтай інфармацыі на працягу 2012—2013 гадоў супрацоўнікамі служб па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Аршанскага і Дубровенскага РАУС было выяўлена 11 эпізодаў атрыманьня хабараў за праходжаньне тэхнічнага агляду і выдачу станоўчага заключэньня аб прыгоднасьці легкавых транспартных сродкаў, што належаць грамадзянам, да ўдзелу ў дарожным руху.
Судом Дубровенскага раёну былы выконваючы абавязкі кіраўніка дыягнастычнай станцыі асуджаны на падставе ч. 2 арт. 430 КК на пяць гадоў пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці і пазбаўленьнем права займаць пасады, зьвязаныя з выкананьнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў на прадпрыемствах усіх форм уласнасьці, на тры гады.
Крыніца: БелаПАН