Двух жыхароў Віцебшчыны ўключылі ў «экстрэмісцкі спіс», які складае МУС
У пераліку асобаў, схільных да экстрэмісцкай дзейнасці, з'явіліся імёны і прозвішчы віцебскай дызайнеркі адзення Наталлі Крэміс і ўраджэнца Падсвілля, калекцыянера і байкера Сяргея Навумава. Абодвух асудзілі ў Віцебскім абласным судзе ў пачатку жніўня, і падобна, што апеляцыйных скаргаў на прысуды яны не падавалі.
Пісьменнік з Лёзненшчыны прапануе ўсталяваць «памятник русскому языку»
На думку Генадзя Пацыенкі, чальца Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Расіі і ганаровага грамадзяніна Лёзненскага раёна, «вряд ли есть где-либо ещё народ, который имел бы такой язык как русский». Таму, на думку 87-гадовага пісьменніка, ураджэнца вёскі Зубакі Лёзненскага раёна, «начало могла бы положить казна Союзного государства, а там посыпались бы, потекли бы пожертвования».
Інтэрнэт-рэсурсы Orsha.eu прызналі экстрэмісцкім фармаваннем
«Забаронена дзейнасць на тэрыторыі Беларусі групы грамадзян, аб'яднаных пад назвай «Orsha.eu» на ўсіх інтэрнэт платформах», — напісаў 28 ліпеня Telegram-канал «Книга ГУ «База», не спасылаючыся на канкрэтнае рашэнне МУС. Паводле аўтараў канала, у «экстрэмісты» аршанскі партал і звязаныя з ім сацсеткі трапілі «за арганізацыю дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытацыю і абразы службовых асоб».
Дзеля ўсталявання флагштока з дзяржаўным сцягам у Оршы знішчаюць дрэвы
Трэнд на ўсталяванне канструкцый пад вялізны дзяржаўны сцяг дайшоў і да Оршы. Прычым падобна, што адным флагштокам справа не абыйдзецца: у парку каля аршанскага Кургана Славы ўжо спілавалі некалькі ліп. Найверагодней, што пад ідэю з флаштокам тут абсталююць цэлую пляцоўку за бюджэтныя грошы. Прынамсі, у Віцебску зрабілі менавіта так.
МУС уключыў у «спіс экстрэмістаў» яшчэ двух жыхароў Віцебшчыны
Гэта 32-гадовы Дзмітрый Васюковіч, ураджэнец Докшыцаў, і 47-гадовы аршанец Сяргей Гняўко. Абодвух нядаўна асудзілі за абразу Аляксандра Лукашэнкі. Прычым для Сяргея Гняўко гэта быў ужо другі раз, калі яго пакаралі павдле арт. 368 Крымінальнага Кодэкса. Расказваем, што яшчэ вядома пра новых «экстрэмістаў».