У Віцебску ўшанавалі памяць вайскоўцаў, якія загінулі на службе ў мірны час
У Віцебску 5 жніўня ля памятнага знаку вайскоўцам, якія загінулі ў мірны час пры выкананьні службовага абавязку, прайшла імпрэза, прымеркаваная да Дня памяці салдат. Памяць загінулых ушанавалі малітвай і збройным салютам. Бацькі жаўнераў выказваюць шмат прэтэнзіяў на адрас дзяржавы.
Фотафакт: герб Расейскай імпэрыі – у цэнтры Відзаў на Браслаўшчыне
У цэнтры мястэчка Відзы ў Браслаўскім раёне ўсталяваны памятны камень у гонар заснаваньня ў 1803 годзе Відзаўскага павятовага вучылішча. Камень “вянчае” герб Расейскай імпэрыі, бо вучэльня нібыта была заснаваная “па ўказу цара Аляксандра I”.
На Талачыншчыне завялі дзьве крымінальныя справы за ўхіленьне ад прызыву
У дачыненьні да двух жыхароў Талачынскага раёну распачатыя крымінальныя справы за ўхіленьне ад мерапрыемстваў па прызыву на вайсковую службу, паведамляе “Наша Талачыншчына”.
Колькасьць забойстваў на Віцебшчыне вырасла на 18,2% за паўгода, вымаганьняў – на 200%
Колькасьць забойстваў і замахаў вырасла ў Віцебскай вобласьці на 18,2%, а вымаганьняў – на 200%. Такія лічбы былі агучаныя на калегіі абласной пракуратуры, якая падвяла вынікі працы за першае паўгодзьдзе 2019 году.
“Для людзей…” У Віцебску адкрылі новы будынак Першамайскага аддзелу міліцыі
Аддзел унутраных справаў Першамайскага раёну Віцебску будзе знаходзіцца цяпер на праспэкце Будаўнікоў, 3Б. Новы будынак адкрыў 25 ліпеня міністар унутраных справаў Юры Караеў, паведамляе афіцыйны сайт УУС Віцебскага аблвыканаму.