Эканамічны суд Віцебскай вобласьці 3 сакавіка распачаў вытворчасьць па справе аб банкруцтве адкрытага акцыянэрнага таварыства «Пліскі льнозавод», паведамляе партал сыстэмы судоў агульнай юрысдыкцыі Беларусі.

На Хмяльніцкім пахаваньні стойкіх арганічных забруджвальнікаў выяўлена перавышэньне нарматываў пэстыцыдаў на сьвідравіне №3 ў дзесяткі разоў. Толькі Віцебскі аблвыканкам і Мінпрыроды сарвалі пляны яго ліквідацыі ў 2013-2014 гадох.

Сьледзтва па справе актывіста «Пляцформы» Міхаіла Жамчужнага, які знаходзіцца пад вартай у Віцебскім СІЗА, працягнутае да 19 красавіка генэральным пракурорам. Пра гэта Міхаіл паведаміў у лісьце да Тацьцяны Севярынец, каардынатаркі аргкамітэту па стварэньні БХД.

Гарадзкая пракуратура Віцебску ў якасьці мэтаду барацьбы з бытавой і рэцыдыўнай злачыннасьцю, сямейнымі дэбашырамі, вырашыла укараніць новы мэтад работы і правяла комплекснае мерапрыемства. Паводле яго вынікаў больш за 50 чалавек, якія маюць судзімасьці, стаяць на ўліку ў міліцыі або абвінавачаныя у парушэньні грамадзкага спакою, былі запрошаныя на прафіляктычную сустрэчу ў ППСМ УУС аблвыканкаму. Некалькі чалавек проста з залі адвялі ў кайданках.

Акцыя прыхільнікаў адраджэньня імпэрыі адбылася ў Віцебску. Як паведаміла ініцыятыва «Мая краіна Беларусь», у Віцебску невядомыя каля гандлёвага цэнтру «Эвіком» мінакам раздавалі сьцяжкі СССР і ўлёткі.