Большасьць крадзяжоў на сельгаспрадпрыемствах Віцебшчыны зьдзяйсьняюцца самімі работнікамі
Гэткія вынікі праведзенай міліцыяй вобласьці праверкі аб’ектаў АПК падчас вясновай пасяўной кампаніі. Паводле слоў часова выконваючага абавязкі начальніка ўпраўленьня аховы правапарадку і прафіляктыкі УУС аблвыканкаму Ўладзімера Пранько, органамі ўнутраных спраў Віцебскай вобласьці сумесна з зацікаўленымі службовымі асобамі суб’ектаў гаспадараньня праведзена больш за 1000 рэйдавых мерапрыемстваў.
Названыя самыя прыбытковыя прадпрыемствы Віцебшчыны
«Нафтан», «Веста» і «Полацактранснафта Дружба» сталі самымі прыбытковымі па выніках 2013 году сярод ААТ, якія працуюць на Віцебшчыне. Паводле інфармацыі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, у лік лідэраў увайшлі таксама вытворцы малочных прадуктаў, прамысловыя прадпрыемствы і адзін прадстаўнік аграрнага сэктару.
У Верхнядзьвінскім раёне - чарговая ўспышка афрыканскай чумы сьвіней?
Пра тое, што ў жыхароў аграгарадку Кахановічы Верхнядзьвінскага раёну зноў адбіраюць сьвіней, паведаміў сайту nn.by мясцовы жыхар Дзіма праз старонку “УКантакце”. Магчыма, прычына - чарговая ўспышка афрыканскай чумы сьвіней у раёне.
У Віцебскай вобласьці колькасьць зарэгістраваных на ЦТ абітурыентаў скарацілася на 10%
У Віцебскай вобласьці для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставаньні зарэгістраваліся 31 тыс. 331 чалавек, паведамілі ў абласной камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзеньня ўступных выпрабаваньняў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спэцыяльнай адукацыі.
Андрэй Герашчанка: Традыцыйна мы падтрымліваем Лукашэнку, але ў нас да яго ёсьць пытаньні (відэа)
Імя старшыні Віцебскага грамадзкага аб’яднаньня «Рускі дом» Андрэя Герашчанкі вядомае далёка за межамі Віцебску. За выказваньні ў падтрымку як мага больш цеснай інтэграцыі Беларусі з Расеяй і адданасьць пісьменьніка і грамадзкага дзеяча расейскай культуры адны лічаць яго ледзь ня здраднікам нацыянальных інтарэсаў Беларусі, для іншых ён – бясспрэчны аўтарытэт. Андрэй Яўгенавіч ласкава пагадзіўся адказаць на пытаньні «Дыялёгу», каб прадставіць чытачам сваю пазыцыю наконт грамадзка значных аспэктаў жыцьця.