Сацыяльна-дабрачынная ўстанова «Свет без сірот» было зарэгістраваная ў снежні 2013 году. Да гэтага актывісты дабрачыннага сацыяльнага руху працавалі з сіротамі на валанцёрскіх пачатках больш за два гады.
Арганізацыя пачала сваю дзейнасць з гучнага праекту. Была створаная і прадэманстраваная грамадскасці выстава фотаздымкаў віцебскіх дзяцей-сірот пад агульнай назвай «Беларусь без сірот». Вынік той акцыі стаў нечаканы для яе стваральнікаў: 16 адзінокіх і кінутых дзяцей набылі новых бацькоў і сямейную ўтульнасць.
Наступнай ініцыятывай «Свету без сірот» быў адукацыйны праект «Урокі Маральнасці», накіраваны на выхаванне дзяцей-падлеткаў. На працягу доўгага часу падлеткі атрымлівалі веды пра такія важныя паняцці, як сяброўства, дабрыня, узаемаразуменне.
Але ж гонарам арганізацыі стаў праект «Настаўніцтва». У яго межах спецыялісты «Свету без сірот» падрыхтавалі настаўнікаў, здольных прышчапіць сацыяльныя навыкі і стандарты паводзінаў дзецям з сіроцкіх установаў. У выніку дзеці, які пражывалі па-за сям'ёй, змаглі атрымаць алгарытмы жыцця ў нармальных хатніх умовах, якія абавязкова спатрэбяцца ім у будучым дарослым жыцці.
Цяпер улады беспадстаўна і ганебна пазбаўляюць Віцебск арганізацыі, якая вырашала важную задачу – сацыялізацыю асірацелых дзяцей.
Віталь Кажух