Жыхары Суража гатовыя “скінуцца” на паліва для “Тытаніка”
Мястэчка Сураж, што ў Віцебскім раёне, падзеленае Дзьвіной практычна напалам. І адзіны від транспарту, які дазваляе месьцічам трапіць з аднаго берагу на другі – гэта паром. Ёсьць яшчэ й катэр, але ён выкарыстоўваецца толькі ўлетку.
Дыялёг улады з грамадзкасьцю: чыноўнікі сустрэліся з актывістамі БХД
4 кастрычніка ў Віцебскім гарвыканкаме адбылася сустрэча актывістаў з шэрагам кіраўнікоў гарадзкіх службаў, а ня толькі з намесьнікам старшыні Віцебскага гарвыканкаму Сяргеем Саглаевым, да якога яны запісаліся на прыём.
У Віцебску грамадзкія актывісты працягваюць змагацца супраць пляцоўкі для сабакаў
Жыхары дамоў №7, корпус 1 і корпус 2, што па вуліцы Чкалава, сустрэліся з чыноўнікамі ў Віцебскім аблвыканкаме, каб яшчэ раз агучыць ім свае прэтэнзіі і даведацца, якім чынам улады зьбіраюцца вырашаць праблему пляцоўкі для выгулу сабакаў. Сустрэча адбылася 20 верасьня.
Сьледчы камітэт праводзіць праверку па факце сьмерці 10-гадовай дзяўчынкі ў шпіталі Полацку
Як запэўніваюць бацькі, дзяўчынка практычна ніколі не хварэла. Але 1 жніўня дзіця паскардзілася на боль у грудной клетцы. На наступны дзень у яе забалеў жывот. Ёй паставілі кропельніцу, і яна страціла прытомнасьць. Затым – рэанімацыя. Неўзабаве маці і бацьку паведамілі, што іх дачка памерла.
Даходы насельніцтва Віцебшчыны падаюць
У першым паўгодзьдзі 2017 году рэальныя наяўныя грашовыя даходы жыхароў Віцебскай вобласьці склалі толькі 97,2% да ўзроўню гэткага ж леташняга пэрыяду.