Прадстаўнікі шэрагу апазыцыйных сілаў Віцебску выказаліся за адкрыцьцё грамадзкай прыёмнай для грамадзян, якія трапілі пад дзеяньне дэкрэту №3.

Мэдаль стане своеасаблівым падарункам на 23 лютага. Пра незвычайны, але вельмі надзённы мэдаль паведамляе «Наша Ніва». Яе зрабіў майстар-рамесьнік зь Віцебску.

Больш як 40 жыхароў Віцебскай вобласьці вызваленыя ад выплаты збору на фінансаваньне дзяржвыдаткаў у сувязі зь цяжкай жыцьцёвай сытуацыяй. Пра гэта паведаміла намесьніца начальніка інспэкцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласьці Тацяна Ліпская.

Пасьля выхаду ўказу прэзыдэнта №322 некаторыя грамадзяне вырашылі скарысталіся з права на атрыманьне субсідыі, дадзенага гэтым указам. Што з гэтага выйшла, распавёў нашаму карэспандэнту жыхар Віцебску Аляксандар.

Узьняць гэткую далікатную тэму мы вырашылі пасьля звароту да нас грамадзянаў, што жывуць у адным з дамоў па Маскоўскім праспэкце ў Віцебску. Каля дзесяці гадоў таму людзі ўпершыню сутыкнуліся з праблемай, якая стала праблемай усіх жыхароў пад'езду.