Полацак: Спачатку людзей перасялілі, а пасьля прапанавалі вярнуцца назад у кватэры, якія сталі нягоднымі
У Полацку сем'і пераехалі з жылога дому на час капітальнага рамонту, але будаўнікі на аб'екце так і не зьявіліся. І цяпер людзям прапануюць вярнуцца ў ранейшыя кватэры або заплаціць за работу са сваёй кішэні.
У Воршы пачалі зачыняць пасутачны бізнэс
Пытаньне закрыцьця пасутачнай арэнды жытла, якое яшчэ нядаўна гучала толькі для сталіцы, наўпрост закрануў рэгіёны. Так, спэцыялістам КУП «Воршакамгас» было даручана ўзмацніць кантроль за выкарыстаньнем жылых памяшканьняў. У выніку, прадпрымальнікам прапануюць два варыянты: альбо пераводзіць жытло ў нежылы фонд, альбо проста адмовіцца ад бізнэсу.
Вугорскія хрысьціяне стануць фундатарамі стварэньня ў Гарадоцкім раёне рэабілітацыйнага цэнтру для былых зьняволеных
Віцебшчыну наведала амбасадар добрай волі дабрачыннай арганізацыі «Вугорская міжцаркоўная дапамога», жонка прэм’ер-міністра Вугоршчыны Аніко Леваі. Візыт спадарыні Аніко Леваі доўжыўся два дні. У дэлегацыю таксама ўваходзілі прэзыдэнт-дырэктар «Вугорскай міжцаркоўнай дапамогі» Ласло Лехель, Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Вугоршчыны ў Беларусі Вілмаш Сіклавары, іншыя прадстаўнікі дыпмісіі і дабрачыннай арганізацыі.
Футбалістам «Нафтану» ўжо 5 месяцаў ня плацяць заробкаў
Футбалісты наваполацкага «Нафтану» не атрымліваюць заробкаў амаль паўгода. Пра гэта заявіў паўабаронца каманды Валер Жукоўскі пасьля першай у чэмпіянаце паразы (1:3) ад барысаўскага БАТЭ.
Завершаная праверка па факце атрыманьня жыхаркай Віцебску траўм з-за абвалу грунту
Віцебскім гарадзкім аддзелам Сьледчага камітэту праведзеная праверка па факце атрыманьня 12 траўня 2012 году жыхаркай абласнога цэнтру цялесных пашкоджаньняў у выніку абвалу зямельнага грунту па вуліцы Леніна ў горадзе Віцебску. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўленьня СК па Віцебскай вобласьці Іна Гарбачова.