Серада, 11 Красавік 2018

Любоў Кавалёва: На многія пытаньні няма адказу аж дагэтуль

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Любоў Кавалёва Любоў Кавалёва Фота: racyja.com

Маці расстралянага за тэракт у менскім мэтро Ўладзіслава Кавалёва кажа, што да гэтага часу ня лічыць свайго сына вінаватым.

З моманту трагедыі ў сталічным мэтро мінула сем гадоў. 11 красавіка 2011 году а 17:56 на станцыі мэтро “Кастрычніцкая” ў Менску прагучаў выбух. У выніку трагедыі загінулі 15 чалавек і каля 400 атрымалі раненьні. Па факце была распачатая крымінальная справа, у ноч з 12 на 13 красавіка былі затрыманы падазроныя: Дзьмітры Канавалаў і Ўладзіслаў Кавалёў.

Віцебчукоў Канавалава і Кавалёва прызналі вінаватымі ў зьдзяйсьненьні тэракту і асудзілі да сьмяротнага пакараньня. У сакавіку 2012 году іх расстралялі.

Любоў Кавалёва: Гэты дзень для мяне – вялізная трагедыя. Як, зрэшты, і для ўсіх тых, хто пацярпеў сем гадоў таму, а таксама для ўсяго нашага грамадзтва. Штогод 11 красавіка я смуткую разам з усімі і, паверце, маё гора таксама бязьмежнае.

Карэспандэнт: Вы да гэтага часу ня верыце ў вінаватасьць сына?

Любоў Кавалёва: Ня веру і не паверу да канца свайго жыцьця. Я бачыла, якім чынам ішло расьсьледаваньне, як сьпяшаліся з расстрэлам майго сына. Калі ён насамрэч вінаваты, чаму нельга было дасьледаваць абсалютна ўсе факты, каб на сто адсоткаў пераканацца ў вінаватасьці чалавека? Навошта было прысьпешваць выкананьне сьмяротнага прысуду? У такой рэзананснай справе павінны тысячу разоў усё адмераць і толькі пасьля гэтага “адрэзаць”.

Разумею, што многія могуць сказаць: маўляў, маці заўсёды будзе абараняць сына, нават калі ён злачынца. Але ж я глядзела яшчэ і фактам у вочы, сьледзтву і суду задаваліся канкрэтныя пытаньні. А на многія зь іх мы не атрымалі адказу да гэтага часу.

Паводле: Кастусь Заблоцкі, racyja.com