“29 ліпеня ў 10.00 суд Кастрычніцкага раёну Віцебску пачне судовы разгляд крымінальнай справы па абвінавачваньні А. у парушэньні правілаў кіраваньня ці эксплёатацыі баявой альбо транспартнай машыны, якое па неасьцярожнасьці стала прычынай сьмерці чалавека (ч.2 арт.464 КК)”, – гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы Вярхоўнага суду РБ.
Крымінальную справу будуць разглядаць на выязным судовым паседжаньні на тэрыторыі вайсковай часткі.
Калі віна салдата-кіроўцы будзе даказаная, яго могуць асудзіць на 5 гадоў пазбаўленьня волі.
Нагадаем, здарэньне адбылося ў красавіку 2019 году ў Віцебску на тэрыторыі 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады. Вайскоўцу Віктара Калачынскага, якому заставалася служыць некалькі тыдняў, траўмаваў армейскі аўтамабіль. Салдат памёр у больніцы. Паводле інфармацыі СК, кіроўца запусьціў рухавік, ня ўпэўніўшыся, што рычаг каробкі перадач знаходзіцца ў нэўтральным становішчы.