Па версіі следства, Уладзімір Шынкевіч апублікаваў у сацыяльнай сетцы «Одноклассники» зневажальны пост у дачыненні Лукашэнкі, паведамляе партал orsha.eu. Што канкрэтна ўтрымлівала публікацыя, невядома, бо справа разглядалася на закрытым судовым паседжанні.
Аршанец прызнаны вінаватым і пакараны пазбаўленнем волі на 1 год і тры месяцы. Адбываць пакаранне будзе ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд не набыў законнай моцы і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку, паведамляецца на афіцыйным сайце Вярхоўнага суду.