Падставай для судовага разбіральніцтва сталі каментары ў сацыяльных сетках, дзе Дзяніс Пяцько ў негатыўным святле выказаўся пра кіраўніка Беларусі і прадстаўнікоў Мінскай пракуратуры. Ён быў затрыманы 19 кастрычніка 2021 году ў межах распачатай супраць яго крымінальнай справы, але пазней яго адпусцілі, і да суду ён быў на волі.
Судовы працэс некалькі разоў пераносілі, і вырак быў абвешчаны толькі на чацвёртым пасяджэнні, хаця яшчэ падчас другога ў сваёй прамове Дзяніс Пяцько цалкам прызнаў віну. Суддзя вырашыла пакараць падсуднага 2,5 гадамі «хіміі» – роўна такое пакаранне прасіў вынесці прысутны на судзе работнік пракуратуры.
Дзяніс Пяцько збіраецца абскардзіць рашэнне раённага суду. Ён шматдзетны бацька, у яго трое дзяцей, і жонка цяжарная чацвёртым. Мужчына працуе на Верхнядзвінскім масласырзаводзе, накіраванне на «хімію» азначае страту заробку, і без таго складанае матэрыяльнае становішча сям’і стане зусім кепскім, калі прысуд пакінуць без зменаў.
Эмілія Протас
Чацвер, 24 Люты 2022
Да 2,5 гадоў «хіміі» асудзілі шматдзетнага бацьку з Верхнядзвінску
24 лютага суддзя Верхнядзвінскага суду Людміла Каваленка прызнала Дзяніса Пяцько вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага Кодэксу: за абразу Аляксандра Лукашэнкі (арт.368) і за абразу прадстаўніка ўлады (арт.368).
Апублікавана ў
Суд
Тэгі: