Субота, 02 Красавік 2022

Адладжаная сістэма рэпрэсій дала збой

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

17 сакавіка суддзя суда Кастрычніцкага раёна Віцебска Мікалай Атрахімавіч спыніў адміністрацыйную вытворчасць у дачыненні да былога палітвязня Міхаіла Жамчужнага па артыкуле 19.1 (Дробнае хуліганства) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Суддзя палічыў, што міліцыі не ўдалося даказаць вінаватасць Жамчужнага ў здзяйсненні хуліганскага ўчынку. Калі доказы прысутнічалі, то абвінавачанаму пагражаў бы адміністрацыйны арышт тэрмінам да 15 сутак. Прысуд уступіў у законую моц.

Неабходна адзначыць, што суддзя Атрахімавіч пагадзіўся з праваахоўнымі органамі ў той частцы, што Міхаіл Ігаравіч учыніў нейкае правапарушэнне, якое падыходзіць пад кваліфікацыю "Дробнае хуліганства". 

Аднак, работнікі міліцыі не далі суду аб'ектыўных дадзеных, якія б указвалі на тое, што ў дзеяннях Жамчужнага прысутнічалі ўсе прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжаныя заканадаўствам у выпадку прымянення артыкула 19.1 КаАПа. 

Таксама няма тлумачэнняў таму, з якой мэтай супрацоўнікі міліцыі склалі пратакол пры адсутнасці хуліганскіх дзеянняў і да прыводу да суддзі пазбавілі Жамчужнай волі на трое сутак у выглядзе ўтрымання ў Ізалятары часовага ўтрымання. 

Можна толькі канстатаваць факт таго, што ў дадзеным выпадку рэпрэсіўная машына дала збой. 

Эма Баброва