Па матэрыялах абвінавачання, Ігар 8 верасня 2021 года ў глабальнай сетцы інтэрнет у тэлеграм-чаце “Шалтай-Балтай” размясціў абразлівыя каментары ў адрас першага намесніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС. Ён жа 27 верасня ў іншых каналах абразіў некалькі супрацоўнікаў міліцыі, размясціўшы фотаздымкі з ненарматыўнымі надпісамі.
Пад час судовага следства высветлілася, што 7 чэрвеня 2022 года, судом Полацка і Полацкага раёна, за абразу прадстаўнікоў улады, абвінавачаны быў асуджаны на два з паловай гады хатняй “хіміі”. Справу тады разглядаў суддзя Уладзімір Бясецкі.
Ігар Іваноў у судзе прызнаў сваю віну, патлумачыў, што зрабіў гэта на эмоцыях, паддаўшымся агульнаму настрою ўдзельнікаў чату.
Пацярпелыя на суд не з’явіліся, у судзе зачыталі іх паказанні на этапе следства. Яны вылучылі таксама матэрыяльныя прэтэнзіі маральнай шкоды.
Абвінавачанне запрасіла для Іванова абмежаванне волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады, улічваючы папярэдні прысуд.
Суд пастанавіў прызнаць Іванова вінаватым і пакараў яго трымя гадамі “хіміі” і штрафу ў памеры 2 880 рублёў (недаплочаная сума па першаму прысуду).
Віталь Кажух