Сяргея Далівеля затрымалі ў 2021 годзе паводле крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Пасля затрымання падсуднага змясцілі ў Следчую турму № 8 горада Жодзіна, пасля чаго перавялі ў Віцебскае абласное СІЗА №2.
Першапачаткова Далівеля абвінавачвалі паводле двух артыкулаў. Але падчас судовага пасяджэння высветлілася, што абвінавачанні паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) знялі.
Пракурор запрасіў пакаранне тэрмінам 2 года і 6 месяцаў зняволення, але суддзя прыняла да ўвагі хворае дзіця, якое знаходзіцца на ўтрыманні падсуднага.
Трэба дадаць пра тое, что Сяргей з’яўляецца лідарам мінскага рок-гурта “Бандэроль”, аўтар тэкстаў песень і музыкі, які выконвае свае сольныя песні. Пазнаёміцца з творчасцю Сяргея можна тут.
Вось адрэса, каб патрымаць палітвязня пасылкамі, грашовымі пераводамі і тэлеграмамі: Сяргею Уладзіміравічу Далівелю, Віцебскае СІЗА-2, Гагарына 2, 210026, Віцебск, Беларусь.
Іван Чайка