Пятніца, 17 Люты 2023

Былога юрысконсульта «Нафтана» Аляксандра Капшуля на 15 гадоў пазбавілі волі

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

У Гомелі 17 лютага абвясцілі прысуд дзесяці абвінавачаным па крымінальнай справе «Рабочага руху». Сярод іх былы юрысконсульт «Нафтана» Аляксандр Капшуль, дапамагаў прадпрыемству выйграваць спрэчкі з іншымі кампаніямі, цяпер жа ён абвінавачваецца ў здрадзе дзяржаве — за дапамогу завадчанам. Паўтара месяца ён трымаў  галадоўку ў ізалятары.

«Рабочы рух» — аб’яднанне рабочых, якія былі не згодныя з тым, што адбываецца ў краіне. Людзі былі гатовыя адкрыта выказвацца і адстойваць сваю пазіцыю.

21 верасня 2021 года прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй і «Рабочы рух». Адразу прайшла хваля затрыманняў: актывістаў хапалі і ў Беларусі, і ў Расіі. Некаторых людзей затрымлівалі яшчэ з 17 верасня, да афіцыйнага прызнання руху «экстрэмісцкім». Працаваў КДБ.

У справе налічвалася 38 тамоў, у тым ліку сакрэтны. Суд доўжыўся тры месяцы, праходзіў з 9 лістапада, большая частка працэсу праходзіла ў закрытым рэжыме. Абвінавачаныя адмовіліся даваць паказанні.

Іван Чайка