Субота, 18 Люты 2023

Чатыром пастаўскім актывістам прысудзілі “хатнюю хімію”

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суд над імі адбыўся ў Мінску. Пастаўчан судзілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Іх справу разглядаў суддзя Міхаіл Макарэвіч.

Самы вялікі тэрмін “хатняй хіміі” прысудзілі Юрыю Дзіковічу – 3 гады, Дзмітрыю Плешавені і Сяргею Ляўко далі па 2.6 гады, Людміле Цыбульскай – 2.3 гады.

Нагадаем, раней сілавікі ўбачылі ў інтэрнэце здымак, дзе пастаўчане стаяць на дарозе падчас акцыі пратэсту ў 2020 годзе ў Мінску. Іх затрымліваў ГУБАЗіК у Паставах у лістападзе мінулага года.

Інга Сташэўская