Сапраўды, 16 лютага 2023 года суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы разгледзеўшы ў адкрытым судовым пасяджэнні справу аб адміністрацыйным правапарушэнні, прадугледжаным ч. 2 арт. 19. 11 КаАП Рэспублікі Беларусь, устанавіла факт таго, што у перыяд часу з 20.12.2022 па 25.01.2023, «правапарушальнік» знаходзячыся ў неўстаноўленым месцы, з выкарыстаннем мабільны тэлефон дадаў да сябе на старонку, а менавіта наўмысна публічна размясціў з мэтай распаўсюджвання ў агульнадаступным адкрытым доступе інфармацыйную прадукцыю ў выглядзе публікацый з лагатыпам "STOP LUKA", і "Гродзенская вобласць пераменаў!", уключаных у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Аднак у судовым пасяджэнні Аляксей сваю віну не прызнаў, але быў пакараны штрафам у памеры 10 б.в.
Марат Гужын